Мы жывем у век ведаў. Можна сказаць, што нас акружае акіян інфармацыі. Палітыка, навука, фінансы, бізнес, тэхніка, будаўніцтва, сельская гаспадарка - ніводная галіна жыцця не можа існаваць без інфармацыі. Інфармацыю шукаюць, знаходзяць, захоўваюць, абараняюць, перадаюць, капіруюць, знішчаюць. Каб не патануць у гэтым акіяне ведаў, навукоўцы ўсяго свету шукаюць універсальную форму для захоўвання і пошуку інфармацыі. Камп'ютарныя спецыялісты пастаянна праводзяць канферэнцыі па гэтай праблеме. На адной з такіх канферэнцый выступіў знакаміты амерыканскі пісьменнік-фантаст Айзек Азімаў. Ён заявіў, што ўжо знайшоў самую лепшую, проста ідэальную сістэму інфармацыі. Вось як ён апісаў яе ўласцівасці:

    першае: даступнасць - карыстацца ёю можа кожны, нават непадрыхтаваны чалавек;

    другое: партатыўнасць - для яе выкарыстання не патрэбныя ніякія дадатковыя прылады;

    трэцяе: надзейнасць - інфармацыя захоўваецца ў ёй пастаянна і не знікае з-за ўсялякіх паломак.

     Слухачы губляліся ў здагадках: што б гэта магло быць? І тут пісьменнік, вытрымаўшы эфектную паўзу, прамовіў: "Спадзяюся, вы разумееце, што гаворка ідзе пра ...". Як выдумаеце, што меў на ўвазе Айзек Азімаў?

    Так, гаворка ішла аб самай простай звычайнай кнізе. На сённяшні момант гэта самая даступная, простая і надзейная крыніца інфармацыі.
Як вы лічыце, ці так неабходна кніга ў наш час, калі можна ўсё знайсці ў Інтэрнэце, паглядзець па тэлебачанні? Ці актуальная прыказка: «Розум без кнігі - што птушка без крылаў» у нашым сучасным свеце?
Выкажыце сваё меркаванне,  "ці стане кніга перажыткам мінулага?"  Як вы разумееце такое выказванне: «Скажы мне, што ты чытаеш, і я скажу табе, хто ты"?